Дух Радзiмы

Кава, створаная беларусамі для беларусаў

57 руб.

«Дух Радзімы» - гэта ўнікальнае спалучэнне спешалці кавы і беларускіх сімвалаў. Беларусы ацэняць нацыянальныя матывы ў выглядзе традыцыйнай музыкі, жывапісу, паэзіі, кухні, гісторыі, свят, прымет, лакальных жартаў і інш.

З дапамогай гэтага набору вы зможаце на імгненне вярнуцца ў дзяцінства, прасякнуцца гісторыяй нашых продкаў, даведацца пра першую каву, прывезеную ў Беларусь, і не толькі...

Кожны дрып-пакет - гэта асаблівы беларускі вайб з ідэальна прыдатнай кавай на смак і па сэнсе. Мы сабралі ў гэтым наборы 12 каларытных разнавiднасцей арабікi з розных краін, асаблівых апрацовак і ферментацый, смакавых профіляў і настрояў. Вы пазнаёміцеся як з класічнымі і высакароднымі гатункамі, так і з яркімі і незвычайнымі. Таксама для гэтага набору мы спецыяльна ўпершыню прывезлі каву з Емена (Чаму менавіта ён? Даведаецеся пакаштаваўшы).

Колькасць дрып-пакетаў: 12 шт
Колькасць кавы ў адным дрыпе: 14 г
Тэрмін прыдатнасці: 6 месяцаў з даты вырабу