Давайце ўявім сабе чалавека... Мужчыну. Мужнага, моцнага, прыгожага. Таго самага ўзросту, калі ўзрост становіцца невызначальны. З сівізной ад пражытых гадоў і усяго перажытага ў коратка стрыжаных жорсткіх валасах, але дужага, у самым росквіце сілы.
Ганарлівай паставы, з паднятай галавой і позіркам, з якога прамяніцца моц і розум. Такога, якія не старэюць. Якія па-за мяжой дабра і зла. І замест гэтых характарыстык ім, хутчэй, уласцівыя мудрасць і справядлівасць...
Споўненага годнасці, упэўненасці ў сабе, спакою і... Свежасці. Гэткай свежасці летняга дажджа ў сасновым, поўным света і зяленіва лесе. Ці мокрага ад таго ж летняга дажджа мура са старой чырвонай цэглы, якой стагоддзі не здолелі ніяк асабліва пашкодзіць, адно крыху паабтрапалі і згладзілі кромкі цаглін. Каля якога зелянеюць трава і хмызы, квітнее шыпшына, каля яго сустракаюцца закаханыя, у ценю хмызоў мысляць мысляры. На тым муры паэты складаюць свае вершы, гледзячы ў далячыню і дзеці гуляюцца ў свае гульні на ім і пад ім) І пахне вакол яго той самай свежасцю, хвояй, мокрым лісцем, травой і... Тытунем. Не ванючым цыгарэтным недапалкам, а высакароднай люлькай з добрай табакай...
Уяўляеце такога? Падобны на жывога сапраўднага чалавека? Ведаяце такіх?
Правільна. Таму, што гэта ўсё - не пра чалавека. Гэта - пра горад. Здагадайцеся, пра які)
І менавіта гэты вобраз, гэты дух мы уклалі ў каву. І, не паверыце, у нас атрымалася.
В основу Гарадзенскай Кавы входит три особенных спешелти арабики: Коста-Рика, Индонезия и Зимбабве. Три страны, которые удивительным образом имеют много общего с Гродно, поэтому и смогли так четко воссоздать его вкус. Первый сорт произрастает в Коста-Рике, однако зерна имеют эфиопское происхождение. И это очень схоже с прошлым Гродно, вынужденного относиться к разным государствам, но сохранившего свою самобытность. Зерна Коста-Рики придают бленду яркие ноты табака, бородинского хлеба, полыни и зверобоя. Колоритная Индонезия придает кофе дым костра и какао, создавая теплую и уютную атмосферу, словно посиделки у камина в старинном замке. А Зимбабве добавляет утонченность и терпкость с нотками шоколада и рябины, придавая глубину и многослойность профилю напитка. Одновременно мягкий и сложный профиль с глубоким характером. Каждая чашка этого кофе становится путешествием сквозь века, соединяя прошлое и настоящее.
«Моцны, сталы, саспелы, насычаны, поўны, глыбокі выразны смак. Ніякай легкадумнасці, ніякай мімалётнасці. Не жорсткі. Не рэзкі. Моцны».
Приобрести в Гродно: Кирова, 3 крама Цудоўня cud.by